Iнтэлектуальная гульня «Мая Беларусь»

03.12.2022

3 снежня 2022 года для вучняў 11 “А” класа была арганізавана інтэлектуальная гульня «Мая Беларусь», каб пашырыць веды пра гісторыка-культурную спадчыну Беларусі і яе сучасныя дасягненні; фарміраваць паважлівыя адносіны да сваёй Радзімы, выхоўваць пачуццё гонару і глыбокай павагі да нацыянальных традыцый, звычаяў, культуры. Вучні размеркаваліся на каманды і адправіліся ў вандроўку па старонках гісторыі і сучаснасці нашай Радзімы. Кожная каманда з цікавасцю выбірала намінацыю з прапанаваных (Дзяржава і яе сімвалы, Культурная спадчына, Песняры, У свеце народных традыцый, Крок у будучае, Зямля пад белымі крыламі ) і, адпаведна, пытанне з пазначанай колькасцю балаў (ад 10 да 80).

Вучні яшчэ раз упыўніліся у тым, што краіна, у якой мы жывём, – гэта самае дарагое, што ў нас ёсць. Патрэбна толькі сэрцам адчуць еднасць з ёй, ведаць мінулае раднага краю, ганарыцца яго культурнай спадчынай. Ад кожнага з нас залежыць, якой будзе наша дзяржава. І кожны сам павінен задаць сабе пытанне: што асабіста я магу зрабіць для Радзімы.

Пачко І.В.