У рамках Тыдня інфармацыйных тэхналогій з вучнямі 6 “Б” класа была праведзена квэст-гульня “Не сілай, а розумам”

15.04.2022

Кожная каманда атрымала маршрутны ліст з прыпынкамі. На кожным прыпынку патрэбна было выканаць заданні, за правільна выкананыя заданні каманда атрымлівала літары і рухалася далей па маршруце. Пераможцам стала каманда, якая першая выканала заданні, атрымала літары і склала кодавае слова (яно звязана з літаратурай).
Падчас гульні дзеці разгадвалі крыжаванкі, тлумачылі кросэнсы, вызначалі назвы твораў і аўтараў у воблаку слоў.

Пашкевіч Г. Ф.