Мы - грамадзяне Рэспублікі Беларусь

15.03.2024

15 сакавіка у Беларусі адзначаецца Дзень Канстытуцыі. Роўна 30 гадоў назад 15 сакавіка 1994 года Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь быў прыняты асноўны закон нашай дзяржавы, згодна з якім мы жывём і зараз. Урачыстае мерапрыемства "Мы - грамадзяне Рэспублікі Беларусь" сёння прайшло ва ўсіх установах адукацыі. 14-гадовым падлеткам ў святочнай абстаноўцы уручылі падарунак прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Г.Лукашэнка выданне "Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь". Паважаным госцем на мерапрыемстве стаў першы сакратар грамадскага аб'яднання "БРСМ"-Анрэйкавец Юрый Паўлавіч. Першы сакратар не толькі ўручыў гімназістам іх запаветны падарунак, але і выступіў з віншавальным словам.