Да 140-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Я. Купалы і Я. Коласа

23.05.2022

25 мая ў 10 Б класе прайшоў конкурс вершаў, прысвечаных творчасці Янки Купалы. Пераможцай конкурсу стала Сімончык Ганна.


Вучні 10 " А" падрыхтавалі выставу "Лірыка Якуба Коласа і Янкі Купалы ў воблаку слоў" . Выстава незвычайная тым, што вучням гімназіі было прапанавана " расшыфраваць" воблакі слоў: вызначыць назву твора і яго аўтара. Найбольшую актыўнасць праяўлялі вучні 6 " В " класа.


24 мая прайшоў адкрыты ўрок у 8 " Б" класе па беларускай літаратуры "Янка Купала. "Паўлінка ". Абагульняльны ўрок". Вучні на ўроку пашырылі свае веды пра Янку Купалу шляхам інтэрактыўнай гульні, на працягу ўрока развівалі вуснае маўленне і ўменне рабіць высновы і абгрунтоўваць свае думкі. А таксама вучні з настаўнікам пабывалі ў віртуальным тэатры на спектаклі камедыі " Паўлінка". З добрымі эмоцыямі і цудоўным настроем вучні і настаўнікі пакідалі ўрок.


24 мая вучнi 7-В класа з задавальненнем i цiкавасцю складалi кадраплан па паэме Янкi Купалы "Курган" (да 140-годдзя з дня нараджэння Я.Купалы i Я.Коласа)


Да 140-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Я. Купалы

Любоў да роднага слова прывіваецца праз літаратурную спадчыну народа, праз творчасць выдатных пісьменнікаў. 2022-і год у нашай краіне праходзіць пад знакам 140-гадовага юбілею вялікіх песняроў беларускага народа, класікаў нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Напярэдадні юбілею Я. Купалы з вучнямі 11 “Б” класа было праведзена пазакласнае мерапрыемства “Нам засталася спадчына”, на якім гучалі вершы песняра, узгадваліся цікавыя звесткі пра класіка, разгадваліся крыжаванкі.
Кожны з вучняў падрыхтаваў кросэнс, асацыятыўны ланцужок замкнуты ў полі з дзевяці квадратаў з фотаздымкамі ці малюнкамі. Задача астатніх- растлумачыць кросэнс, склаўшы апавяданне па звязаных паміж сабой малюнках.

Пашкевіч Г. Ф.,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Кросэнсы
П’еса “Паўлінка”

П’еса “Раскіданае гняздо”

Паэма “Магіла льва”

Паэма “Курган”

Я. Купала. Жыццё і творчасць